Спадчына: Панасюк Іван Паўлавіч
Пятніца, 27 Сакавік 2020 16:07
14 красавіка 2020 г. — 60 гадоў з дня нараджэння Івана Паўлавіча Панасюка (1960), грамадскага дзеяча, кандыдата філасофскіх навук, прадпрымальніка, мецэната
Іван Паўлавіч Панасюк нарадзіўся 14 красавіка 1960 г. у вёсцы Лелікава Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і каваля і даяркі. Пасля васьмі класаў паступіў у Мінскае сувораўскае вучылішча, выбраўшы ваенную прафесію. Вучылішча закончыў амаль на выдатна. Здольны малады чалавек змог бы паступіць у любую вышэйшую навучальную ўстанову Савецкага Саюза, але яго вабілі сібірскія абшары, нязведаная зямля, і ён выбраў Новасібірскае вышэйшае ваенна-палітычнае вучылішча, якое ў 1981 г. закончыў з адзнакай.